Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Снж 2017

Беларусь і Францыя адзначаюць актывізацыю міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Францыя адзначаюць актывізацыю міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з дыпламатычным саветнікам старшыні Сената Францыі Юберам дэ Кансонам, паведамілі БЕЛТА ў беларускім пасольстве.

На сустрэчы разгледжана шырокае кола пытанняў двухбаковых адносін, перспектывы пашырэння міжпарламенцкага супрацоўніцтва, развіцця беларуска-французскага ўзаемадзеяння.

Павел Латушка і Юбер дэ Кансон адзначылі важнасць стварэння і функцыянавання сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, двухбаковых рабочых груп па турызме і навакольным асяроддзі, актывізацыю міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння і пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі