Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Ліп 2015

Беларусь і Эстонія правялі кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па консульскіх пытаннях

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Таліне адбыліся кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Эстоніі па консульскіх пытаннях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ігар Фісенка, эстонскую - дырэктар консульскага дэпартамента МЗС Керсці Ээсмяэ.

"Адбыўся абмен вопытам па механізме аказання садзейнічання грамадзянам у экстрэмальных сітуацыях, удасканаленні працэдуры легалізацыі і вызначэння сапраўднасці дакументаў. Разгледжаны асаблівасці рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, правапрымяняльнай практыкі ў консульскай сферы, а таксама пытанні развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва ў консульскай сферы", - растлумачылі ў МЗС Беларусі. Акрамя таго, бакі абмеркавалі консульскае ўзаемадзеянне Беларусі з дзяржавамі Еўрасаюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі