У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Снж 2018

Беларусь і ЕС вырашылі складаныя пытанні ў перагаворах па спрашчэнні візавага рэжыму

Беларусь і ЕС вырашылі складаныя пытанні ў перагаворах па спрашчэнні візавага рэжыму

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ЕС вырашылі складаныя пытанні ў перагаворах па спрашчэнні візавага рэжыму, паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба разумець, што рэальнасць у тым, што мы з першага дня былі зацікаўлены і застаёмся зацікаўлены ў яго падпісанні (пагадненне аб аблягчэнні візавых фармальнасцей. - Заўвага БЕЛТА). Таму дзякуючы сур'ёзнай сумеснай рабоце з еўрапейскім бокам мы вырашылі шэраг складаных пытанняў. У тым ліку захавалі магчымасць атрымання віз нашымі грамадзянамі ў пасольствах краін - членаў Еўрапейскага саюза, а не толькі ў візавых цэнтрах. На сённяшні дзень мы знайшлі прымальныя для ўсіх палажэнні дакумента. Менавіта гэта мае прынцыповае значэнне", - сказаў Анатоль Глаз.

"Тое, што апошнім часам нехта спрабуе ператварыць практычна завершаны перагаворны працэс у нейкую гульню ў адны вароты, - гэта другасна", - заўважыў прэс-сакратар МЗС.

Паводле яго слоў, з падпісаннем пагаднення колькасць выдаваемых віз краінамі ЕС для беларусаў нават зменшыцца. "Будзе больш выдавацца шматразовых і доўгатэрміновых віз, - растлумачыў прадстаўнік МЗС. - Толькі адна з 28 краін - членаў Еўрапейскага саюза не згодна з гэтым відавочным фактам. Больш ні ў каго такіх праблем няма".

Анатоль Глаз дадаў, што перагаворы па пагадненні прадаўжаюцца ў тым ліку ў гэтыя дні. "Застанемся дыпламатамі і не будзем раскрываць усе дэталі на гэты момант", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі