Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Mar 2015

Беларусь і ЕС правялі пяты раўнд кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына на чале беларускай дэлегацыі прыняла сёння ўдзел у пятым раўндзе кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дэлегацыю ЕС на кансультацыях узначаліў дырэктар дэпартамента Расіі, "Усходняга партнёрства", Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд.

У час кансультацый, асноўнай мэтай якіх з'яўляецца вызначэнне найлепшай будучай формы ўзаемадзеяння паміж урадам Беларусі і Еўрапейскім саюзам, былі абмеркаваны, сярод іншага, пытанні правоў чалавека.

У ходзе візіту ў Брусель адбыўся таксама шэраг сустрэч Алены Купчыной з кіраўніцтвам Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. У час размоў з Еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам і намеснікам генеральнага сакратара ЕСЗД Хельгай Шмід абмеркаваны пытанні далейшага развіцця адносін паміж Беларуссю і ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі