Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Jun 2016

Беларусь і ЕС абмеркавалі заканадаўчыя рамкі абароны правоў чалавека

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбыўся чарговы раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, у час якога бакі абмеркавалі заканадаўчыя рамкі абароны правоў чалавека. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

У склад беларускай дэлегацыі, якую ўзначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, увайшлі прадстаўнікі МЗС, МУС, Мінюста, Мінпрацы і ЦВК Беларусі. Еўрасаюз прадставілі эксперты Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) і Еўрапейскай камісіі на чале з кіруючым дырэктарам ЕСЗД па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Томасам Маер-Хартынгам.

У час дыялогу бакі разгледзелі ўвесь комплекс пытанняў правачалавечай праблематыкі, у тым ліку заканадаўчыя рамкі абароны правоў чалавека. Асаблівая ўвага была ўдзелена тэматыцы забеспячэння правоў інвалідаў і прадухілення сямейнага насілля, а таксама супрацоўніцтву ў міжнародных арганізацыях.

Наступны раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрасаюзам пройдзе ў 2017 годзе ў Бруселі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі