Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Врс 2016

Беларусь і Эквадор абмеркавалі ўзаемадзеянне ў час 71-й сесіі Генасамблеі ААН

13 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Эквадор абмеркавалі ўзаемадзеянне ў час 71-й сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Пытанні ўзаемадзеяння былі ў цэнтры ўвагі ў час сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Эквадоры Ігара Палуяна з выконваючым абавязкі намесніка міністра замежных спраў і міграцыі Эквадора Лаўтара Мала. На перагаворах бакі разгледзелі перспектывы інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, гуманітарнай і іншых сферах. Акрамя таго, размова ішла аб паглыбленні міждзяржаўнага дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Эквадор.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі