У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Стд 2017

Беларусь і Егіпет распрацуюць дарожную карту развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва

15 студзеня, Каір /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет распрацуюць дарожную карту развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 студзеня на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся з Прэзідэнтам аб тым, што ў бліжэйшы час члены міжурадавай камісіі Беларусі і Егіпта збяруцца ў Мінску для таго, каб выпрацаваць план дзеянняў, дарожную карту на перспектыву. Затым даложаць Прэзідэнту Егіпта, і ён прыме рашэнне аб паездцы ў Беларусь, каб на месцы са спецыялістамі не толькі ўбачыць, але і вывучыць магчымасці Беларусі па напрамках нашага супрацоўніцтва, якія цікавяць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паміж краінамі няма закрытых тэм. "Мы адкрыты поўнасцю, у нас ёсць вопыт, патэнцыял. Мы яго прымножылі і развілі і гатовы заўсёды падзяліцца з нашымі сябрамі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Звяртаючыся да Абдэль Фатаха аль-Сісі, Прэзідэнт Беларусі сказаў, што егіпецкаму народу пашанцавала. "У Егіпце сапраўдны, мужны чалавек стаў Прэзідэнтам. І трэба зрабіць усё для таго, каб рэалізаваць яго формулу, захаваць і абараніць егіпецкі народ. У рэалізацыі гэтай мэты вы можаце разлічваць на Беларусь, мы будзем заўсёды побач з вамі. Мы гатовы падставіць плячо. І калі дамовіліся, мы ніколі вас не падвядзём - гэта адметная асаблівасць паводзін нашай дзяржавы на міжнароднай арэне. Мы заўсёды былі канкрэтнымі і абавязковымі людзьмі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Мы выпрацуем дарожную карту і план мерапрыемстваў і абавязкова рэалізуем".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс