Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Стд 2017

Беларусь і Егіпет пацвярджаюць імкненне да актыўнага развіцця двухбаковых адносін

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет пацвярджаюць імкненне да актыўнага развіцця двухбаковых адносін. Аб гэтым гаворыцца ў віншавальных пасланнях міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і міністра замежных спраў Егіпта Самеха Шукры з нагоды 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі (1 лютага 2017 года), паведамляе БЕЛТА.

Абмен віншавальнымі пасланнямі адбыўся ў час сустрэчы пасла Беларусі ў Егіпце Сяргея Рачкова з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па пытаннях Еўропы Іхабам Насрам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У пасланні кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея адзначаецца, што сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Егіпта, якая адбылася ў студзені 2017 года ў Каіры, ярка пацвердзіла агульнае імкненне да далейшага паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва. "За чвэрць стагоддзя мы змаглі закласці трывалую аснову для паслядоўнага і актыўнага дыялогу, - канстатаваў міністр. - Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы значна пашырым беларуска-егіпецкія сувязі і зможам у поўнай меры рэалізаваць істотны патэнцыял узаемавыгаднага супрацоўніцтва, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы".

У сваю чаргу ў пасланні егіпецкага міністра сказана, што дружалюбныя адносіны і супрацоўніцтва паміж Егіптам і Беларуссю заснаваны на ўзаемнай павазе і агульных інтарэсах. Як вынік, мае месца дыялог па шырокім коле напрамкаў, уключаючы міжнародныя і рэгіянальныя пытанні, а таксама па розных аспектах двухбаковых адносін. У пасланні выказана ўпэўненасць, што дружба і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі прадоўжаць расці і паглыбляцца ў наступныя гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі