У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Стд 2017

Беларусь і Егіпет падпісалі 10 дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах

15 студзеня, Каір /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет па выніках перагавораў кіраўнікоў дзяржаў у Каіры падпісалі 10 дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах аль-Сісі падпісалі сумесную дэкларацыю, у якой падкрэслілі агульнае імкненне да ўмацавання беларуска-егіпецкіх адносін.

Па выніках перагавораў бакі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі культуры, мемарандум па пытаннях супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях узаемадзеяння ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў сферы аховы і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў, а таксама мемарандум у сферы аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і змянення клімату.

Акрамя таго, падпісаны дарожная карта па рэалізацыі мемарандума ў гандлёва-эканамічнай і сацыяльна-культурнай сферах паміж Мінскай вобласцю і Паўднёвым Сінаем, дагавор аб выдачы і дагавор аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы фізічнай культуры і спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс