16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Егіпце Яўген Сабалеўскі сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па пытаннях пратакола Юсэфам аль-Дэсукі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Бакі адзначылі высокі ўзровень беларуска-егіпецкіх адносін і супадзенне пазіцый дзвюх краін па розных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.
Субяседнікі таксама абмеркавалі арганізацыю маючых адбыцца істытуцыянальных кантактаў і іншыя пратакольныя аспекты двухбаковага ўзаемадзеяння.