31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) абмеркавалі рэалізацыю сумесных праектаў у розных сферах. Аб гэтым ішла размова 30 жніўня на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргея Алейніка з прэзідэнтам ЕБРР Сумой Чакрабарці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Бакі канстатавалі пазітыўную дынаміку развіцця супрацоўніцтва Беларусі з ЕБРР, абмеркавалі ход рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах, уключаючы транспартную інфраструктуру, банкаўскі сектар, энергаэфектыўнасць, муніцыпальную гаспадарку, падтрымку малога і сярэдняга бізнесу, а таксама намецілі шэраг крокаў па далейшым развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння.