Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліс 2016

Беларусь і Чылі падпісалі пагадненне аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыппашпартоў

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў у час візіту ў Чылі сустрэўся з субсакратаром (намеснікам міністра) Міністэрства замежных спраў Чылі Эдгарда Рыверасам. Па выніках кансультацый бакі падпісалі пагадненне аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

У час беларуска-чылійскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў абмеркаваны ўвесь комплекс актуальных пытанняў двухбаковых адносін, у тым ліку арганізацыя візітаў на розных узроўнях, стан і перспектывы гандлёва-эканамічных адносін, развіццё дагаворна-прававой базы, міжпарламенцкія адносіны, а таксама ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях. Закрануты некаторыя міжнародныя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

"Па выніках кансультацый адбылося падпісанне пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Чылі аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартоў і мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Чылі па пытаннях двухбаковых кансультацый", - адзначылі ў ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі