Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Кст 2015

Беларусь і Бразілія прапрацоўваюць магчымасць бязвізавых паездак па агульнаграмадзянскіх пашпартах

1 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Бразілія прапрацоўваюць магчымасць бязвізавых паездак па агульнаграмадзянскіх пашпартах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэтыя пытанні абмяркоўваюцца ў час паездкі начальніка ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі Алега Краўчанкі 1-6 кастрычніка ў Бразілію і на Кубу. У час візіту адбудуцца двухбаковыя палітычныя кансультацыі са знешнепалітычнымі ведамствамі Бразіліі і Кубы на ўзроўні начальнікаў структурных падраздзяленняў.

У Бразіліі з 1-3 кастрычніка на сустрэчах Алега Краўчанкі ў МЗС будуць абмяркоўвацца стан і перспектывы развіцця палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі, а таксама пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі таксама абмяркуюць рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых па выніках сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін 9 ліпеня 2015 года на саміце БРІКС ва Уфе.

У час кансультацый адбудзецца абмен думкамі аб развіцці беларуска-бразільскага ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі, навукі і тэхналогій, культуры і спорту. Асобная ўвага будзе ўдзелена развіццю дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва, у тым ліку дадатковай прапрацоўкі магчымасці бязвізавага рэжыму паездак грамадзян па агульнаграмадзянскіх пашпартах.

Акрамя таго, дыпламат выступіць з лекцыяй пра Беларусь перад слухачамі Дыпламатычнай акадэміі Бразіліі і правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі гандлёва-прамысловых палат і асацыяцый прадпрымальнікаў горада Бразіліа.

На беларуска-кубінскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў, якія пройдуць 5-6 кастрычніка, плануецца абмеркаванне пытанняў двухбаковых і шматбаковых адносін, а таксама тэматыкі ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі