Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Май 2018

Беларусь і Бельгія разгледзелі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне дасягнення МУР

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Бельгія разгледзелі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне дасягнення Мэт устойлівага развіцця (МУР). Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Бельгіі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве Жанам-Артурам Рэжыбо, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы абмяркоўваліся цяперашні стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Бельгіі ў галіне шматбаковай дыпламатыі, перш за ўсё ў ААН, у тым ліку па пытаннях умацавання міжнароднага міру і бяспекі, для дасягнення Мэт устойлівага развіцця, барацьбы з гандлем людзьмі, захавання правоў чалавека.

Бакі адзначылі мэтазгоднасць паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва па прыярытэтных для абедзвюх краін напрамках міжнароднага парадку дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі