Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Жнв 2018

Беларусь і Бангладэш намецілі крокі па рэалізацыі ключавых эканамічных праектаў

Фота МЗС

30 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Чарговы раўнд палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Бангладэш 30 жніўня адбыўся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, бангладэшскую - намеснік міністра замежных спраў Камрул Ахсан. У час перагавораў абмеркаваны пытанні двухбаковага парадку дня, актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-бангладэшскага супрацоўніцтва, у тым ліку абмен візітамі на высокім узроўні і пашырэнне дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

Асаблівая ўвага ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, уключаючы экспарт у Бангладэш прадукцыі беларускага машынабудавання і адукацыйных паслуг, пашырэнню гуманітарных сувязей. Адбыўся абмен думкамі па пытаннях узаемадзеяння дзвюх краін у рамках ААН.

Кіраўнік бангладэшскай дэлегацыі Камрул Ахсан быў прыняты міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Бакі выказаліся за істотную актывізацыю ўсяго спектра двухбаковых адносін, умацаванне іх інстытуцыянальных механізмаў. Уладзімір Макей і Камрул Ахсан таксама выказалі задавальненне існуючым узроўнем узаемадзеяння Беларусі і Бангладэш на шматбаковых пляцоўках, уключаючы ААН. Яны разгледзелі ход рэалізацыі ключавых сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, намеціўшы шэраг першачарговых крокаў па іх рэалізацыі.

Фота МЗС

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі