Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Feb 2020

Беларусь і Балгарыя дамовіліся навярстаць упушчаны час у адносінах - Макей

Беларусь і Балгарыя дамовіліся навярстаць упушчаны час у адносінах - Макей
Уладзімір Макей. Фота з архіва

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Балгарыя дамовіліся навярстаць упушчаны час у адносінах. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння ў Сафіі журналістам пасля перагавораў з міністрам замежных спраў Балгарыі Кацярынай Захарыевай, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей расказаў, што ў час яго сустрэч з кіраўніцтвам Балгарыі быў адзначаны ўзаемны інтарэс да павышэння ўзроўню кантактаў і развіцця супрацоўніцтва па ўсіх напрамках узаемадзеяння ў двухбаковым і шматбаковым фарматах.

"Больш таго, мы канстатавалі, што, на жаль, у папярэднія гады недаацэньвалі важнасць актыўнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. І мы дамовіліся, што неабходна зрабіць усё, каб навярстаць у наступныя гады ўпушчаны час", - сказаў Уладзімір Макей.

Беларусь бачыць перспектывы для развіцця адносін у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, інфармацыйных тэхналогіях, навукова-тэхнічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве. Бакі дамовіліся прадоўжыць работу па падрыхтоўцы чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама па правядзенні ў бліжэйшы час сустрэч рабочых груп па навуцы і тэхналогіях, сельскай гаспадарцы, транспарце, адукацыі, турызме і па іншых напрамках.

"Значны патэнцыял мы таксама бачым у актывізацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва, якое мае вельмі значную базу: паміж гарадамі і рэгіёнамі Беларусі і Балгарыі заключана больш як 40 пагадненняў", - звярнуў увагу міністр.

Уладзімір Макей разлічвае, што супрацоўніцтва паміж краінамі выйдзе на больш высокі ўзровень. Для гэтага, на думку беларускага боку, ёсць узаемная воля.

Як паведамлялася, міністр замежных спраў Беларусі зрабіў у гэтыя дні першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт у Балгарыю. Уладзімір Макей правёў у Сафіі таксама сустрэчы з Прэзідэнтам Руменам Радзевым, старшынёй Народнага сходу Цветай Караянчавай і прадстаўнікамі балгарскага бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі