Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліс 2015

Беларусь і Азербайджан падпісалі дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2025 года

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Азербайджанам да 2025 года падпісаны 28 лістапада ў Мінску ў прысутнасці прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент накіраваны на далейшае ўмацаванне і дыверсіфікацыю гандлёва-эканамічных сувязей на аснове ўзаемных інтарэсаў, а таксама якаснае паляпшэнне жыцця насельніцтва дзвюх краін. 28 лістапада таксама падпісана праграма сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана да 2025 года.

Акрамя таго, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Дзяржаўным фондам сацыяльнай абароны Азербайджана падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне абавязковага дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі таксама нацыянальныя акадэміі навук дзвюх краін, Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў і Фонд развіцця навукі пры Прэзідэнце Азербайджана.

На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, рэалізацыя падпісаных дакументаў будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнню ўзаемавыгадных беларуска-азербайджанскіх сувязей у палітычным, гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і гуманітарным супрацоўніцтве.

Прэзідэнт Беларусі, падводзячы вынікі праведзеных перагавораў са сваім азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым, адзначыў, што бакі таксама выйшлі на новыя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных, нана-, біятэхналогій, ваенна-прамысловага комплексу, навуковых даследаванняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі