Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Жнв 2015

Беларусь і Азербайджан маюць намер больш актыўна ўзаемадзейнічаць у міжнародных арганізацыях

28 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан пацвердзілі гатоўнасць далейшага актыўнага ўзаемадзеяння на пляцоўках міжнародных арганізацый. Аб гэтым ішла размова ў час уручэння копій даверчых грамат Генадзем Ахрамовічам, які будзе ўзначальваць беларускую дыпламатычную місію ў Баку, міністру замежных спраў Азербайджана Эльмару Мамед'яраву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва. Бакі канстатавалі стратэгічны характар двухбаковых адносін, а таксама пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у прадаўжэнні рэалізацыі існуючых сумесных праектаў і пошуку новых перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння, у тым ліку шляхам актывізацыі кантактаў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі