Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Чэр 2017

Беларусь і Аўстрыя ініцыіравалі правядзенне пад эгідай ЦЕІ і АБСЕ дыскусіі высокага ўзроўню па пытаннях міграцыі

8 чэрвеня, Вена /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Вене 9 чэрвеня адбудзецца ініцыіраваная беларускім старшынствам у ЦЕІ і аўстрыйскім старшынствам у АБСЕ дыскусія высокага ўзроўню, накіраваная на павышэнне эфектыўнасці міжнароднага рэагавання на буйныя перамяшчэнні людзей. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Пастаяннай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у АБСЕ ў Вене.

На мерапрыемстве трэба будзе разгледзець доўгатэрміновыя падыходы да комплекснага вырашэння праблемы вялікіх перамяшчэнняў людзей у якасці структурнай асаблівасці новага еўрапейскага ландшафту эканомікі і бяспекі. Як чакаецца, у абмеркаванні прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаў АБСЕ, Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, аналітычных цэнтраў і няўрадавых арганізацый. У цэнтры ўвагі будуць шляхі ўмацавання каардынацыі, таксама з улікам рэгіянальнага і субрэгіянальнага супрацоўніцтва.

На дыскусіі выступяць намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, намеснік міністра замежных спраў Аўстрыі Міхаэль Лінхарт. Сваімі меркаваннямі па актуальных пытаннях міграцыі падзеляцца таксама генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер, намеснік генеральнага сакратара ЦЕІ Маргот Клестыль-Лефлер, кіраўнікі Міжнароднага цэнтра па развіцці міграцыйнай палітыкі, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, прадстаўнікі АБСЕ і іншыя.

Як падкрэслілі ў Пастаяннай дэлегацыі Беларусі, гэта будзе першае такое сумеснае мерапрыемства, што арганізуецца АБСЕ і ЦЕІ, якое дасць магчымасць абмеркаваць шырокае кола пытанняў, звязаных з намаганнямі міжнароднай супольнасці па рэагаванні на міграцыйныя выклікі з асаблівым упорам на сітуацыю ў рэгіёне Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі