У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Сак 2019

Беларусь і Арменія маюць намер нарошчваць узаемны тавараабарот

Беларусь і Арменія маюць намер нарошчваць узаемны тавараабарот
Фота МАРГ

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Арменія бачаць патэнцыял у нарошчванні ўзаемнага тавараабароту. Аб гэтым, у прыватнасці, ішла размова 12 сакавіка на сустрэчы міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча з паслом Арменіі ў Беларусі Арменам Гевандзянам, паведамілі БЕЛТА ў МАРГ.

"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах. Быў адзначаны патэнцыял у далейшай інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама нарошчванні ўзаемнага тавараабароту паміж Беларуссю і Арменіяй", - адзначылі ў прэс-службе ведамства.

Уладзімір Калтовіч праінфармаваў Армена Гевандзяна аб ключавых напрамках работы МАРГ, а таксама падкрэсліў эфектыўнасць наладжанага ўзаемадзеяння з армянскімі калегамі па пытаннях антыманапольнага рэгулявання і канкурэнцыі як на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі, так і ў рамках падпісанага міжведамаснага мемарандума.

Па выніках сустрэчы бакі запэўнілі адзін аднаго ў прыхільнасці да далейшага развіцця двухбаковых адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі