Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Крс 2015

Беларусь і Аман будуць развіваць дагаворна-прававую базу і абменьвацца візітамі дзелавых колаў

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліка Беларусь і Султанат Аман будуць развіваць дагаворна-прававую базу і абменьвацца візітамі прадстаўнікоў дзелавых колаў. Адпаведны пратакол быў падпісаны па выніках чацвёртага раўнда палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, які адбыўся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і абмяняліся думкамі па пытаннях рэгіянальнага і глабальнага парадку дня. "Па выніках кансультацый падпісаны пратакол, дзе зафіксаваны асноўныя напрамкі развіцця беларуска-аманскага ўзаемадзеяння, у прыватнасці развіццё дагаворна-прававой базы, абмен візітамі прадстаўнікоў дзелавых колаў, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі і тэхналогій, садзейнічанне міжпарламенцкім кантактам, узаемная падтрымка ў міжнародных арганізацыях", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, аманскую - намеснік міністра замежных спраў па дыпламатычных пытаннях Ахмед бен Юсеф аль-Харсі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі