Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Жнв 2017

Беларусь і Афганістан будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі

Падчас падпісання. Фота Міністэрства юстыцыі Беларусі18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Афганістан будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі. Гэта прадугледжана мемарандумам аб узаемаразуменні, які падпісалі ў Мінску кіраўнікі Міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Афганістана Алег Сліжэўскі і Абдул Басір Анвар, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі Вольга Мурашкоўская.

Дакумент стаў вынікам дамоўленасці кіраўнікоў прававых ведамстваў дзвюх краін, якая была дасягнута ў ходзе чацвёртай нарады міністраў юстыцыі дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Нарада адбылася ў кастрычніку 2016 года ў Казахстане. Падпісанне мемарандума заклала прававую аснову для далейшага ўзаемадзеяння. Дакумент, у прыватнасці, дасць магчымасць экспертам дзвюх краін абменьвацца інфармацыяй аб удасканаленні і прымяненні заканадаўства. Будзе наладжана больш эфектыўнае ўзаемадзеянне на шматбаковых міжнародных пляцоўках.

Міністры юстыцыі абедзвюх дзяржаў адзначылі важнасць вызначэння механізмаў супрацоўніцтва ў сферы міжнароднай прававой дапамогі. Бакі зацікаўлены ў прапрацоўцы пытання аб заключэнні дагавораў аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і крымінальных справах. Паводле слоў Алега Сліжэўскага, стварэнне прававых умоў для ўзаемадзеяння экспертаў двух ведамстваў павінна ў будучым прывесці да ўстанаўлення міжнародных дагаворных адносін па аказанні ўзаемнай прававой дапамогі.

Супрацоўніцтва паміж міністэрствамі юстыцыі Беларусі і Афганістана ў цэлым будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню адносін паміж краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі