Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Сак 2015

Беларусь і ААЭ маюць намер пашырыць супрацоўніцтва ў сферы турызму

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты маюць намер пашырыць супрацоўніцтва ў сферы турызму. Абмеркаванне шляхоў нарошчвання ўзаемадзеяння адбылося сёння на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў ААЭ Рамана Галоўчанкі з генеральным дырэктарам Нацыянальнага савета па турызме і спадчыне ААЭ Махамедам К. аль-Мухейры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На сустрэчы вялася размова аб удзеле бакоў у турыстычных выстаўках у абедзвюх краінах, правядзенні прэзентацый турыстычнага патэнцыялу і арганізацыі азнаямленчых тураў.

Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі візіту ў Беларусь дэлегацыі Нацыянальнага савета па турызме і спадчыне ААЭ сумесна з зацікаўленымі турыстычнымі арганізацыямі з мэтай далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне турызму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі