Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Врс 2019

Беларусь і ААЭ будуць развіваць супрацоўніцтва ў галіне ядзернага рэгулявання

Беларусь і ААЭ будуць развіваць супрацоўніцтва ў галіне ядзернага рэгулявання

19 верасня, Вена /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты будуць развіваць супрацоўніцтва ў галіне ядзернага рэгулявання. Такая дамоўленасць сёння дасягнута ў Вене на сустрэчы беларускай дэлегацыі на чале з начальнікам Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляду) Вольгай Лугаўской з прадстаўнікамі Федэральнага ўпраўлення ядзернага рэгулявання ААЭ (FANR), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты завяршылі будаўніцтва першага энергаблока АЭС Барака ў рэгіёне Аль-Гарбія і рыхтуюць яго да ўводу ў эксплуатацыю. З улікам таго, што Беларусь таксама рыхтуецца да запуску першага энергаблока ўласнай станцыі, Федэральнае ўпраўленне ядзернага рэгулявання ААЭ зацікаўлена ў актыўным узаемадзеянні з беларускім рэгулятарам.

Бакі дамовіліся падрыхтаваць і падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве. Плануецца, што гэта адбудзецца ў 2020 годзе.

Беларускі бок таксама атрымаў запрашэнне FANR прыняць удзел у міжнародным форуме рэгулятараў, які пройдзе ў ААЭ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі