Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Лют 2020

БДІПЧ АБСЕ падкрэслівае гатоўнасць Беларусі забяспечваць прынцып вяршэнства закона і правоў чалавека

БДІПЧ АБСЕ падкрэслівае гатоўнасць Беларусі забяспечваць прынцып вяршэнства закона і правоў чалавека
Інгіб'ёрг Сальрун Гісладацір

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БДІПЧ АБСЕ падкрэслівае гатоўнасць Беларусі забяспечваць прынцып вяршэнства закона і правоў чалавека, заявіла журналістам дырэктар БДІПЧ АБСЕ Інгіб'ёрг Сальрун Гісладацір, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дырэктар БДІПЧ АБСЕ сёння ў Мінску прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Вярхоўным судом пры супрацоўніцтве з БДІПЧ АБСЕ і Саветам Еўропы. Абмяркоўваюцца пытанні адзінага працэсуальнага кодэкса як інструмента рэалізацыі права на справядлівы судовы разбор па грамадзянскіх і эканамічных справах.

"Я вельмі рада бачыць гатоўнасць да паляпшэння забеспячэння прынцыпу вяршэнства закона і правоў чалавека, якія з'яўляюцца асновай усіх сапраўдных дэмакратычных дзяржаў", - сказала Інгіб'ёрг Сальрун Гісладацір.

У сувязі з гэтым яна адзначыла важнасць цяперашняга мерапрыемства і выказала падтрымку Вярхоўнаму суду ў намаганнях па расшырэнні доступу да правасуддзя для грамадзян Беларусі.

Паводле слоў дырэктара БДІПЧ АБСЕ, грамадзянскія і камерцыйныя спрэчкі ўзнікаюць у штодзённым жыцці людзей, уяўляюць адзін з найбольш адчувальных для шырокай грамадскасці аспектаў сістэмы правасуддзя. Жыццёва важна, каб сістэма грамадзянскага правасуддзя была даступнай, эфектыўнай, эканамічна прымальнай. Таксама вельмі важна, каб судовыя разборы праводзіліся своечасова і без неабгрунтаваных затрымак. Захаванне такіх асноўных прынцыпаў павышае давер да правасуддзя, што ў канчатковым выніку ўмацоўвае вяршэнства закона.

У святле тых трывалых партнёрскіх адносін, якія склаліся паміж Беларуссю і БДІПЧ за апошнія тры гады, прадаўжэнне такога супрацоўніцтва будзе ўзаемавыгадным, пераканана Інгіб'ёрг Сальрун Гісладацір. Разам з тым бакі могуць і павінны падняць гэта супрацоўніцтва на новы ўзровень, ажыццяўляючы яшчэ больш амбіцыйныя праекты па ўмацаванні дэмакратычных інстытутаў, незалежнасці судовай улады і правоў чалавека.

Дырэктар БДІПЧ АБСЕ падкрэсліла, што цяперашняя канферэнцыя - гэта не проста асобная падзея. Гэта заключнае мерапрыемства праекта БДІПЧ "Садзейнічанне дэмакратызацыі і правам чалавека ў Беларусі", які рэалізуецца з 2018 года пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Яна назвала некаторыя дасягненні, якія сталі вынікам такога супрацоўніцтва з рознымі органамі. У прыватнасці, распрацоўка вучэбнай літаратуры ў галіне правоў чалавека, умацаванне патэнцыялу ў сферы юстыцыі, павышэнне дасведчанасці ў пытаннях вяршэнства закона і правоў чалавека.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі