Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2021

Авіякампанія Flydubai пачне лятаць у Мінск з 20 лютага

Авіякампанія Flydubai пачне лятаць у Мінск з 20 лютага
Фота з архiва

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія Flydubai аб'явіла аб запуску з 20 лютага рэйсаў у Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.

Авіяперавозчык будзе выконваць тры рэйсы на тыдзень паміж Міжнародным аэрапортам Дубай (DXB) і Нацыянальным аэрапортам Мінск (MSQ). Вылет з Мінска ў 00.50, прыбыццё ў Дубай у 07.45. Рэйс назад запланаваны на 18.50 з прылётам у Мінск у 23.50. Тарыфы бізнес-класа ў абодва бакі з Мінска складуць $1500, эканомкласа - $390.

Каменціруючы анонс рэйсаў, выканаўчы дырэктар Flydubai Гейт Аль Гейт сказаў: "Мінск - новы напрамак у нашай маршрутнай сетцы. Запуск палётаў па гэтым маршруце падкрэслівае нашу прыхільнасць да адкрыцця раней неахопленых рынкаў. Цяпер мы выконваем палёты па 72 напрамках, з якіх больш за 40 раней не мелі прамых авіязносін з Дубаем або не абслугоўваліся нацыянальнымі перавозчыкамі ААЭ з Дубая".

"Мы рады стаць першай авіякампаніяй з Дубая, якая прапануе прамыя рэйсы паміж Дубаем і Мінскам. Flydubai прапануе пасажырам зручныя перасадкі, а таксама магчымасць падарожнічаць па 155 напрамках праз Міжнародны аэрапорт Дубай. Мы прадастаўляем пасажырам камфортныя і надзейныя паслугі незалежна ад таго, як яны выбіраюць лятаць: у бізнес-класе або эканомкласе. Усе нашы пасажыры могуць разлічваць на камфортнае падарожжа на борце. Мы з нецярпеннем чакаем нашых першых пасажыраў на рэйсах у Дубай", - адзначыў старшы віцэ-прэзідэнт па камерцыйных аперацыях і электроннай камерцыі Flydubai Джэйхун Эфендзі.

Раней "Белавія" аб'явіла, што з 19 лютага запускае рэгулярныя прамыя рэйсы па маршруце Мінск - Дубай - Мінск. Палёты са сталіцы Беларусі ў Міжнародны аэрапорт Дубай (DXB) будуць выконвацца два разы на тыдзень: па аўторках (вылет у 19.50; прыбыццё ў сераду, у 2.30) і па пятніцах (вылет у 16.15; прыбыццё ў 22.55). Рэйсы назад з Дубая ў Нацыянальны аэрапорт Мінск (MSQ) плануюцца па серадах (вылет у 3.30; прылёт у 8.40) і па пятніцах (вылет у 23.55; прылёт у суботу, у 5.05). Час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы. Мінімальны кошт авіябілетаў у адзін бок складзе ад 216 еўра (тарыф LIGHT - без багажу), уключаючы таксы і зборы, і ад 375 еўра (тарыф LIGHT - без багажу) - туды і назад. Білеты ўжо ў продажы.

З 16 студзеня грамадзяне Беларусі могуць уязджаць, выязджаць і перамяшчацца транзітам праз тэрыторыю ААЭ, а таксама знаходзіцца на тэрыторыі ААЭ без віз (не больш за 90 дзён з даты ўезду). Такія ж умовы дзейнічаюць і для грамадзян ААЭ на тэрыторыі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі