VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Снж 2017

Апублікаваны праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год"

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў апублікавала на сваім сайце праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год", паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, прапануецца зацвердзіць рэспубліканскі бюджэт на 2018 год па расходах у суме Br19,751 млрд зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у суме Br20,485 млрд. Прафіцыт бюджэту чакаецца ў памеры Br733,88 млн.

Таксама прапануецца зацвердзіць у 2018 годзе нарматывы адлічэнняў ад падатку на дабаўленую вартасць, які атрымліваецца на тэрыторыі Беларусі, у даходы кансалідаванага бюджэту Брэсцкай вобласці - 4,52 працэнта, Віцебскай - 3,88 працэнта, Гомельскай - 4,63 працэнта, Гродзенскай - 3,42 працэнта, Мінскай - 4,64 працэнта, Магілёўскай - 3,47 працэнта, у даходы рэспубліканскага бюджэту - у памеры 75,44 працэнта.

У 2018 годзе плануецца перадаць з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі субвенцыі ў суме Br1,415 млрд, у тым ліку на фінансаванне расходаў на выплату дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, пенсій дзяржслужачым, пенсій за асаблівыя заслугі перад рэспублікай, пенсiй ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы і членам іх сем'яў, сацыяльных пенсій, асобных відаў даплат у суме Br699,3 млн, а таксама на фінансаванне расходаў на выплату працоўных пенсій і дапамог, не ўказаных вышэй, - Br686,2 млн.

Праектам закона прапануецца ўстанавіць, што ў 2018 годзе рэспубліканскі дарожны фонд фарміруецца ў суме Br561,9 млн. Сродкі, якія паступаюць ад спагнання дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, накіроўваюцца на будаўніцтва, рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонт рэспубліканскіх аўтадарог, пагашэнне асноўнага доўгу і выплату працэнтаў па крэдытах, выдадзеных на будаўніцтва другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол Мінска, а таксама перадаюцца з рэспубліканскага дарожнага фонду ў кансалідаваныя бюджэты абласцей і Мінска ў выглядзе субвенцый.

Дакументам таксама прапануецца зацвердзіць на наступны год ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу Беларусі ў памеры Br10 млрд; ліміт унутранага доўгу, гарантаванага Беларуссю, у памеры Br3,1 млрд; ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі ў памеры $19,6 млрд; ліміт знешняга доўгу, гарантаванага Беларуссю, у памеры $3 млрд.

Як паведамлялася, 18 снежня пакет бюджэтных дакументаў будзе разгледжаны ў Палаце прадстаўнікоў у першым чытанні.

Прыярытэтнымі задачамі пры фарміраванні праекта бюджэту з'яўляюцца своечасовыя і ў поўным аб'ёме выплаты па знешніх дзяржаўных абавязацельствах без нарошчвання доўгу, а таксама забеспячэнне ў поўным аб'ёме ўсіх расходаў па сацыяльных выплатах і зарплаце ў бюджэтным сектары і сферы дзяржкіравання, захаванне не ніжэй за 2017 год дзяржаўнай падтрымкі экспарту тавараў беларускай вытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход