Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Ліс 2021

Андрэйчанка: прыярытэтам на бліжэйшую перспектыву застаецца падрыхтоўка да канстытуцыйнага рэферэндуму

Андрэйчанка: прыярытэтам на бліжэйшую перспектыву застаецца падрыхтоўка да канстытуцыйнага рэферэндуму

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыярытэтам на бліжэйшую перспектыву застаецца падрыхтоўка да канстытуцыйнага рэферэндуму, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рабочая група, у склад якой увайшлі і парламентарыі, на мінулым тыдні прадставіла кіраўніку дзяржавы дапрацаваны праект новай Канстытуцыі. У самы бліжэйшы час дакумент будзе вынесены на разгляд Канстытуцыйнай камісіі. Гэта накладае асаблівую адказнасць на дэпутатаў - членаў Канстытуцыйнай камісіі ў плане якаснай дапрацоўкі тэксту праекта", - расказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, да гэтага працэсу павінны актыўна падключыцца ўсе дэпутаты, паколькі грамадскае абмеркаванне Канстытуцыі не за гарамі і ў яго правядзенні дэпутацкаму корпусу адведзена вельмі сур'ёзная роля.

"Акрамя таго, ужо цяпер неабходна ажыццяўляць растлумачальную работу аб важнасці самога рэферэндуму, яго значэнні для Беларусі і для кожнага грамадзяніна нашай краіны. Прычым трэба прадумаць і формы правядзення гэтай работы з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, - адзначыў спікер. - Пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі значна павялічацца аб'ёмы заканатворчай дзейнасці. Таму за месяц з нечым, які застаўся да завяршэння бягучай сесіі, неабходна ў поўным аб'ёме рэалізаваць усё, што было намі намечана на бліжэйшы перыяд".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі