Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Mar 2020

Андрэйчанка: пазіцыя Беларусі павінна гучаць у міжнародных парламенцкіх структурах

Андрэйчанка: пазіцыя Беларусі павінна гучаць у міжнародных парламенцкіх структурах
Уладзімір Андрэйчанка

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пазіцыя Беларусі павінна гучаць у міжнародных парламенцкіх структурах, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка на семінары "Прыярытэты міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва ва ўмовах фарміравання шматпалярнага свету для развіцця Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мэтах умацавання глабальнай рэгіянальнай стабільнасці, развіцця канструктыўнага супрацоўніцтва парламентарыям трэба больш актыўна шукаць і развіваць новыя формы работы і напрамкі ўзаемадзеяння на міжнародных парламенцкіх пляцоўках, садзейнічаць нарошчванню міжпарламенцкіх абменаў. Важна, каб голас Мінска гучаў і быў чутны ў розных кутках свету, у міжнародных парламенцкіх структурах, якіх на сённяшні дзень налічваецца ўжо больш за 70. Гэта наш імідж, рэпутацыя і палітычная вага", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, парламенту Беларусі адводзіцца асаблівая роля ў развіцці і ўмацаванні міжнароднага аўтарытэту краіны, абароне і пашырэнню яе нацыянальных інтарэсаў на сусветнай арэне. "Абараняючы нацыянальныя інтарэсы, мы павінны прадаўжаць выступаць за тое, каб на пляцоўках міжнародных арганізацый прысутнічаў дух дыскусій. Парламенцкі дыялог павінен быць накіраваны на пошук вырашэння пытанняў у рэчышчы паважання меркаванняў і шматвектарнасці, а не санкцый і жорсткага прымусу. У мэтах умацавання ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва нам неабходна актывізаваць намаганні для развіцця ініцыятыў Прэзідэнта аб запуску перагаворнага працэсу "Хельсінкі-2" і фарміраванні пояса лічбавага добрасуседства", - адзначыў спікер.

Парламенцкая дыпламатыя - важны складнік поўнамаштабнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Працуючы з замежнымі калегамі, неабходна максімальна садзейнічаць дыверсіфікацыі паставак нашай прадукцыі на знешнія рынкі. Сустрэчы з прадстаўнікамі ўлад і дзелавых колаў замежных дзяржаў - гэта дадатковы канал, калі мы дапамагаем нашым суб'ектам гаспадарання адкрываць новыя магчымасці для папулярызацыі беларускіх брэндаў", - дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

У семінары "Прыярытэты міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва ва ўмовах фарміравання шматпалярнага свету для развіцця Рэспублікі Беларусь" удзельнічаюць прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, эканомікі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, эксперты і вучоныя ў галіне міжнародных адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі