Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Крс 2015

Андрэйчанка лічыць неабходным паскорыць рэалізацыю сумесных праектаў Беларусі і Лаоса

30 красавіка, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка лічыць неабходным паскорыць рэалізацыю сумесных эканамічных праектаў Беларусі і Лаоса. Аб гэтым ён заявіў журналістам па выніках праведзенага ў Мінску пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць аб рэальным стане спраў, тавараабарот паміж нашымі краінамі павялічыўся, але лічбы нязначныя, і на сённяшні дзень застаюцца нерэалізаванымі праекты, якія былі адобраны прэзідэнтамі Беларусі і Лаоса (у час візіту прэзідэнта Лаоса Цюмалі Сайнясона ў Беларусь у 2013 годзе. - Заўвага БЕЛТА), - адзначыў спікер. - Таму цяпер мэта - надаць новы імпульс нашаму супрацоўніцтву".

Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, у цэнтры ўвагі - фарміраванне тавараправоднай сеткі на тэрыторыі Лаоса, прамысловая кааперацыя, стварэнне зборачных вытворчасцей. "Лаос мае вялікія запасы карысных выкапняў, і мы дамаўляліся аб стварэнні беларускай лабараторыі па даследаванні якасці мінеральных рэсурсаў. На жаль, яна пакуль не створана, - канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў. - Мы можам праводзіць сур'ёзную разведку карысных выкапняў у гэтай краіне, але пытанне таксама пакуль не вырашана. Была дамоўленасць аб стварэнні прадпрыемства па вытворчасці дзіцячага харчавання з беларускай сыравіны, але і гэта пытанне не даведзена да канца".

Ёсць патэнцыял для супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, і Беларусь гатова прыняць для навучання студэнтаў з Лаоса. "Неабходна вызначыцца з карэктывамі, якія дапамогуць наладзіць больш плённае ўзаемадзеянне", - лічыць ён.

"Беларусь надае важнае значэнне развіццю адносін з Лаосам і гатова рабіць для гэтага канкрэтныя захады", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі