Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліс 2022

Андрэйчанка: адносіны Беларусі і Кубы будуюцца на аснове дружбы, узаемаразумення, падтрымкі

Андрэйчанка: адносіны Беларусі і Кубы будуюцца на аснове дружбы, узаемаразумення, падтрымкі

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Кубы будуюцца на аснове дружбы, узаемаразумення, падтрымкі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кубы ў Беларусі Санцьяга Перэсам Бенітэсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу павіншаваць вас з афіцыйным пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Я ведаю, што вы вельмі актыўна ўключыліся ў работу, устанавілі многія кантакты з нашымі дзелавымі коламі. У Палаце прадстаўнікоў ужо не адзін раз былі. У гэтым годзе мы адзначылі 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Але трэба адкрыта сказаць, што нашы адносіны маюць больш глыбокія карані. Заўсёды нашы адносіны будаваліся на аснове дружбы, узаемаразумення, падтрымкі, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. - І, вядома ж, у гэты няпросты час, калі ў адносінах да Кубы з боку Злучаных Штатаў Амерыкі прадаўжаюцца санкцыйныя спробы: блакада фінансавая, гандлёвая, эканамічная. Вы бачыце, што ў адносінах да Рэспублікі Беларусь тое ж самае з боку калектыўнага Захаду, Злучаных Штатаў Амерыкі - робяцца спробы. Гэтыя краіны хацелі б, каб у нас была дэстабілізавана абстаноўка, дыскрэдытуецца палітыка, якая праводзіцца ў Беларусі. Таму я лічу, што нам важна ў гэты час падтрымаць актыўны палітычны дыялог і больш інтэнсіўна развіваць нашы гандлёва-эканамічныя адносіны".

Значны імпульс супрацоўніцтву далі сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін, падкрэсліў спікер. "Вельмі важна, што ў гэтым годзе ў чэрвені адбылося пасяджэнне сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Гаване. Былі намечаны, на мой погляд, рэальныя пазіцыі, мерапрыемствы, якія мы павінны ажыццявіць. І ёсць такая канечная мэта, што ўзаемныя пастаўкі павінны выйсці на канец года прыкладна на $60 млн - па $30 млн з кожнага боку. Гэта важна. Больш таго, гэта ўсё рэальна", - адзначыў ён.

"Убаку ад гэтага не будуць заставацца і дэпутаты. У цэлым парламентарыі Беларусі высока цэняць тыя дружалюбныя адносіны, якія ў нас склаліся з Кубай", - дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

Плануецца, што ў ходзе сустрэчы бакі абмяркуюць узаемадзеянне паміж заканадаўчымі органамі абедзвюх краін, у тым ліку па лініі груп дружбы, беларуска-кубінскае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, а таксама маючы адбыцца візіт у Рэспубліку Беларусь старшыні Нацыянальнай асамблеі народнай улады Рэспублікі Куба Хуана Эстэбана Ласа Эрнандэса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі