12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Андрэй Іванец выбраны старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Такое рашэнне прынята на першым пасяджэнні Рэспубліканскага савета грамадскага аб'яднання ў прысутнасці дэлегатаў VI пазачарговага з'езда РГА "Белая Русь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў Мінску на базе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы праходзіць VI з'езд рэспубліканскага грамадскага аб'янання "Белая Русь". У ім прымае ўдзел 271 дэлегат з усёй краіны. У час з'езда заслуханы справаздачныя даклады, дадзена ацэнка рабоце аб'яднання за 2022-2025 гады.