Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Снж 2016

Анатоль Лапо назначаны старшынёй Дзяржпагранкамітэта

Анатоль Лапо назначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анатоль Лапо назначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў час узмоцненай аховы граніц ведамства не павінна заставацца без гаспадара. Асабліва напярэдадні навагодніх свят, якія лічацца цяжкай парой для пагранічных застаў.

"З усіх кандыдатур, якія мне прапанавалі, я прыняў рашэнне назначыць вас на гэту пасаду. Вы ўсё ведаеце. Для вас тайн у пагранічных войсках няма, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Усё, што нагарадзілі лішняга (хоць і няшмат, напэўна), трэба выправіць, калі гэта памылкі. Таму вы паглядзіце, зыходзячы са свайго пагранічнага вопыту. Вы былі начальнікам заставы - ведаеце жыццё пагранічніка і адтуль. Напэўна, і па граніцы хадзілі старшым нарада або ў нарадзе".

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на аптымізацыю ведамства. "Вы ведаеце, што трэба пакінуць, што скасаваць. Трэба ўсё аптымізаваць. Усё, што вы сэканоміце, застанецца ў вас - ніхто не забярэ. Але самае галоўнае - гэта належнае выкананне абавязку пагранічніка. Ён нікому нічога не даруе, ён не павінен дараваць. Толькі вам дазволена хадзіць па апошнім метры зямлі, больш нікога там няма. І вы павінны па гэтым апошнім метры нашай роднай Беларусі дастойна хадзіць, абараняючы і ахоўваючы яе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы і дадаў, што дапускаць парушэнняў дзяржаўнай граніцы недазвольна.

"Вы ўзброеныя людзі, вы павінны абараняць яе належным чынам. Вы павінны абараніць на апошнім метры нашай зямлі Айчыну. Вось ваша галоўная задача, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І адпаведна падбірайце для гэтага пагранічнікаў. Не забывайце: нягледзячы на тое, што вы пагранічнікі, вы частка Узброеных Сіл. Вы павінны быць больш падрыхтаваны, чым армія, як спецназаўцы".

Прэзідэнт таксама адзначыў заслугі Леаніда Мальцава, які працаваў на розных дзяржаўных пасадах. "Мы ж Мальцава не выганяем. Ён аддаў вельмі шмат краіне. Яго трэба заўсёды выкарыстоўваць для справы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі