Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Май 2022

Амбразевіч: Беларусь разлічвае, што Захад пераасэнсуе сваю палітыку адносна нашай краіны

Амбразевіч: Беларусь разлічвае, што Захад пераасэнсуе сваю палітыку адносна нашай краіны
Фота з архiва

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на пераасэнсаванне Захадам сваёй палітыкі адносна нашай краіны. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дасягненне Мэт устойлівага развіцця - амбіцыйная задача для кожнай дзяржавы. Паасобку дзяржавы не здольны яе адолець, мабілізуючы толькі ўнутраныя рэсурсы. У сувязі з гэтым для нас важнай тэмай застаецца партнёрства. Беларусь разлічвае на тое, што імкненне да выканання мэт падштурхне ўсіх нашых партнёраў, у тым ліку заходнія краіны, да пераасэнсавання бягучай палітыкі адносна нашай дзяржавы", - сказаў Юрый Амбразевіч.

Беларускі дыпламат адзначыў узаемазалежнасць дзяржаў пры дасягненні Мэт устойлівага развіцця. "Не толькі таму, што мы вядзём трансгранічны гандаль. Але, у цэлым, таму што гэта канцэпцыя адпавядае нармальнаму міжнароднаму ўзаемадзеянню", - падкрэсліў ён.

Паводле ацэнак міжнародных экспертаў, сёння ўзровень прагрэсу Беларусі па дасягненні МУР складае амаль 80 працэнтаў. У рэйтынгу Мэт устойлівага развіцця Беларусь займае 24-е месца, па індэксе чалавечага развіцця краіне прыналежыць 53-е месца, яна захавала за сабой месца ў катэгорыі краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця.

"Паколькі ў нас рэальна ёсць чым ганарыцца, ёсць аб чым даць справаздачу, то мы з годнасцю рыхтавалі гэты даклад, - заявіў намеснік міністра. - Устойлівае развіццё, мір, бяспека - усё гэта складнікі штодзённай работы на карысць простага чалавека. Гэта аснова любой дзяржавы".

Савет па ўстойлівым развіцці абмеркаваў на пасяджэнні другі добраахвотны Нацыянальны агляд аб выкананні Беларуссю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года. Падрыхтаваны агляд адлюстроўвае прагрэс Беларусі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця за апошнія гады,у ліпені яго прадставяць на палітычным форуме па ўстойлівым развіцці ў штаб-кватэры ААН.

Першы добраахвотны Нацыянальны агляд быў прадстаўлены Беларуссю ў ліку першых краін у 2017 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі