Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Лют 2021

Амаль 60 працэнтаў беларусаў лічаць, што дзеючая Канстытуцыя адпавядае запатрабаванням грамадства - апытанне

Амаль 60 працэнтаў беларусаў лічаць, што дзеючая Канстытуцыя адпавядае запатрабаванням грамадства - апытанне
Фота з архiва

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 60 працэнтаў беларусаў лічаць, што дзеючая Канстытуцыя адпавядае грамадскім запатрабаванням. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дырэктар Аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка, каменціруючы вынікі сацыялагічнага даследавання "Сацыяльнае мысленне", праведзенага напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Блок пытанняў у даследаванні датычыўся канстытуцыйнай рэформы. "Базавыя пытанні былі - як вы лічыце, ці адпавядае дзеючая Канстытуцыя патрэбнасцям грамадства і дзяржавы. На гэта пытанне станоўча адказалі 57,8 працэнта рэспандэнтаў, адмоўна - 27,3 працэнта", - сказаў дырэктар аналітычнага цэнтра.

Перад сацыялагічным даследаваннем праводзілася тэлефоннае апытанне. Яго даныя крыху адрозніваюцца. "60,1 працэнта лічаць, што дзеючая Канстытуцыя адпавядае грамадскім запатрабаванням. У прынцыпе я таксама так лічу, гэта маё суб'ектыўнае меркаванне. Але, аказваецца, яго падзяляе большасць жыхароў краіны", - адзначыў Сяргей Мусіенка.

Як паведамлялася, рэспубліканскае апытанне грамадскай думкі праводзілася па заказе БЕЛТА з 12 студзеня па 8 лютага Аналітычным цэнтрам ЕсооМ з прыцягненнем фонду "Украінская палітыка" і ва ўзаемадзеянні з акрэдытаванымі ў Беларусі сацыялагічнымі цэнтрамі. З выкарыстаннем папяровых анкет і планшэтаў апытана 9896 рэспандэнтаў у 108 населеных пунктах усіх рэгіёнаў Беларусі (апытаннем ахоплена 201 прадпрыемства) з захаваннем прынцыпу рэпрэзентатыўнасці для насельніцтва Беларусі ад 18 гадоў па полу, узросту, узроўню адукацыi, тыпу населенага пункта і рэгіёну пражывання рэспандэнтаў. Статыстычная памылка выбаркі не перавышае 2,5 працэнта.

Двухэтапнаму палявому даследаванню папярэднічала пілатажнае тэлефоннае апытанне, што дало магчымасць  падрыхтаваць неабходны інструментарый і выбудаваць тактыку збору першаснай сацыялагічнай інфармацыі.

На першым этапе праведзена тэрытарыяльнае апытанне эканамічна актыўнага насельніцтва, па выніках якога вырашана правесці другі этап з больш шырокім ахопам розных катэгорый грамадзян. Акрамя арганізацыі запаўнення фармалізаваных анкет перад інтэрв'юерамі ставілася задача вывучыць запатрабаванні і чаканні грамадства, сабраць прапановы насельніцтва па ўдасканаленні палітыкі дзяржавы ў розных сферах. Акцэнт рабіўся на адкрытых пытаннях, якія даюць магчымасць максімальна ўлічыць асабісты пункт гледжання рэспандэнтаў. Атрыманыя вынікі дазваляюць даць аб'ектыўную характарыстыку грамадскай думкі жыхароў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі