У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Лют 2018

Амаль 35 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова на мясцовых выбарах у Беларусі

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 35 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова на мясцовых выбарах у Беларусі, паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных выбарчых камісій, датэрмінова на мясцовых выбарах у Беларусі прагаласавалі 34,95 працэнта ўнесеных у спісы выбаршчыкаў, праінфармавала Лідзія Ярмошына.

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе 5870 выбарчых участкаў адкрыліся ў штатным рэжыме. Яны будуць працаваць з 8.00 да 20.00. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана 22,2 тыс. чалавек. У агульнай колькасці паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс