У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Лют 2018

Амаль 19 працэнтаў выбаршчыкаў прынялі ўдзел у мясцовых выбарах у Беларусі за тры дні датэрміновага галасавання

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За тры дні датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі прынялі 18,73 працэнта ўнесеных у спісы выбаршчыкаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

У Брэсцкай вобласці 13-15 лютага прагаласавалі 16,27 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 19,67 працэнта, у Гомельскай - 19,49 працэнта, у Гродзенскай - 16,81 працэнта, у Мінскай - 19,56 працэнта, у Магілёўскай - 20 працэнтаў і ў Мінску - 18,92 працэнта.

Датэрміновае галасаванне ў Беларусі стартавала 13 лютага. Напярэдадні ўдзел у ім прыняла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Адносна высокую яўку выбаршчыкаў кіраўнік Цэнтрвыбаркама тлумачыць стымуляваннем у гарадах з боку бюджэтных арганізацый, прадпрыемстваў, навучальных устаноў. "Размова аб закліках і рэкамендацыях па месцы работы, вучобы прыйсці на выбары і прагаласаваць. Каб у выхадныя дні выбаршчыкі былі свабодныя наогул ад усялякіх заклікаў акрамя тэлевізійных", - растлумачыла яна.

Мясцовыя выбары ў Беларусі назначаны на 18 лютага. Кандыдатамі ў дэпутаты, паводле апошніх даных, было зарэгістравана больш за 22,2 тыс. чалавек. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.

Прагаласаваць датэрмінова можна па 17 лютага ўключна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Такое права прадастаўлена выбаршчыкам, якія ў дзень выбараў не будуць знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца. Тым, хто 18 лютага будзе за мяжой, у ЦВК рэкамендуюць пры наяўнасці магчымасці прагаласаваць датэрмінова, паколькі ў адрозненне ад выбараў Прэзідэнта і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на выбарах у мясцовыя Саветы стварэнне ўчасткаў для галасавання за межамі краіны не прадугледжана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс