Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Жнв 2025

Алейнік: міжрэгіянальнае супрацоўніцтва адкрывае Беларусі і Інданезіі новыя магчымасці для гандлю і турызму

Алейнік: міжрэгіянальнае супрацоўніцтва адкрывае Беларусі і Інданезіі новыя магчымасці для гандлю і турызму

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Інданезіі ёсць вялікі патэнцыял для паглыблення супрацоўніцтва, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік па выніках сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Інданезіі, паведамляе БЕЛТА.

"Інданезія - вялікая краіна Паўднёва-Усходняй Азіі і важнейшы партнёр для Рэспублікі Беларусь у гэтым рэгіёне. На працягу больш як 30 гадоў нас звязваюць добрыя дружалюбныя адносіны і дыпламатычныя сувязі, устаноўленыя ў 1993 годзе, якія паспяхова развіваюцца ў многіх вымярэннях", - сказаў Сяргей Алейнік.

Паводле яго слоў, нашы краіны зацікаўлены пашыраць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. "У нас добры палітычны дыялог. Сёння мы мелі магчымасць умацаваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва і абмеркаваць шырокае кола пытанняў, якія датычацца далейшага ўзаемадзеяння не толькі па парламенцкай лініі, але і ў іншых напрамках, такіх як гандлёва-эканамічнае, сацыяльна-гуманітарнае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Інданезійскі бок пазітыўна глядзіць на перспектывы рэалізацыі патэнцыялу гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, разглядаючы Беларусь як адзін з каналаў пашырэння сваёй прадукцыі на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. Мы ў сваю чаргу ўспрымаем Інданезію як важны канал для пашырэння нашай прадукцыі на рынак Паўднёва-Усходняй Азіі", - адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацбяспцы.

У нас добрая дынаміка росту тавараабароту. "За першае паўгоддзе 2025 года мы перавысілі ўжо аб'ёмы ўзаемнага гандлю за мінулы год як у экспарце, так і ў імпарце. Безумоўна, патэнцыял нашых краін дае магчымасць дасягнуць яшчэ большы вышынь. Мы абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, сельгасмашынабудавання, а таксама паставак нашай малочнай прадукцыі і халяльнай прадукцыі, якая завяршыла сертыфікацыю ў канцы мінулага года. Гэта адкрывае новыя гарызонты для пашырэння нашай сельскагаспадарчай прадукцыі на ёмісты рынак Інданезіі і вырашэння пытанняў харчовай бяспекі, якія з'яўляюцца прыярытэтнымі для гэтай краіны", - падкрэсліў Сяргей Алейнік.

У Беларусі і Інданезіі даволі вялікая дагаворна-прававая база. "Падпісана 44 пагадненні, якія ахопліаюць ключавыя сферы нашага супрацоўніцтва. На парадку дня яшчэ 16 двухбаковых дакументаў, якія знаходзяцца на розных стадыях узгаднення. Мы абмеркавалі неабходнасць актывізацыі работы па гэтых дакументах, што дасць магчымасць пашырыць дыяпазон нашага ўзаемадзеяння. Гэта датычыцца медыцыны, дзе пагадненне па лініі аховы здароўя практычна ўжо гатова, і іншых сфер", - расказаў парламентарый.

Краіны зацікаўлены ўмацоўваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. "Нашы прапановы знайшлі падтрымку ў парламентарыяў Інданезіі, і мы дамовіліся паскорыць работу над падрыхтоўкай і падпісаннем шэрага пагадненняў з удзелам Брэсцкай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, а таксама паміж нашымі сталіцамі - Мінскам і Джакартай, што адкрывае новыя магчымасці для гандлёва-эканамічнага, сацыяльна-гуманітарнага і турыстычнага супрацоўніцтва, - дадаў Сяргей Алейнік. - Мы закранулі тэму спрашчэння візавага рэжыму. Сёння грамадзяне Беларусі маюць магчымасць атрымліваць візу пасля прыбыцця, што ўяўляе сабой зручны і даступны спосаб уезду. Аднак мы ўзнялі пытанне аб увядзенні бязвізавага рэжыму для грамадзян Беларусі, і гэта ініцыятыва сустрэла водгук і разуменне з боку нашых калег на парламенцкім узроўні. Мы спадзяёмся, што гэтыя прапановы будуць разгледжаны інданезійскім урадам і парламентам у бліжэйшы час і атрымаюць станоўчае рашэнне, што значна спросціць і ўмацуе нашы адносіны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі