Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Лют 2021

Аліеў адзначыў высокі ўзровень узаемаразумення паміж Беларуссю і Азербайджанам

Аліеў адзначыў высокі ўзровень узаемаразумення паміж Беларуссю і Азербайджанам
Фота пасольства Беларусі ў Азербайджане

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Андрэй Раўкоў 16 лютага ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Баку.

У ходзе размовы пасля цырымоніі ўручэння азербайджанскі лідар адзначыў высокі ўзровень дружалюбных адносін і ўзаемаразумення паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай, падкрэсліў існуючы значны патэнцыял супрацоўніцтва дзвюх краін.

У сваю чаргу кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі звярнуў увагу на важнасць нарошчвання ўсебаковага ўзаемадзеяння, зрабіўшы ўпор на пашырэнні гандлёвых і кааперацыйных сувязей. У гэтым кантэксце пасол паведаміў пра зацікаўленасць Рэспублікі Беларусь удзельнічаць у праектах па аднаўленні інфраструктурных і іншых аб'ектаў на тэрыторыі Азербайджана, а таксама ў актывізацыі дыялогу на вышэйшым узроўні.

Субяседнікі сышліся на думцы, што перспектыўным з'яўляецца далейшае ўзаемадзеянне Беларусі і Азербайджана ў такіх галінах, як прамысловасць, сельская гаспадарка, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, выхад з сумеснай прадукцыяй на рынкі трэціх краін.

Бакі таксама абмеркавалі іншыя актуальныя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі