У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Врс 2017

Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Модзі праходзяць у Нью-Дэлі

Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Модзі праходзяць у Нью-Дэлі12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі праходзяць у Нью-Дэлі ва ўрадавай рэзідэнцыі "Хайдарабад хаус", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля сустрэчы ў вузкім складзе адбудуцца афіцыйныя перагаворы ў пашыраным складзе, якія пройдуць у фармаце рабочага снедання. Затым запланавана цырымонія абмену падпісанымі двухбаковымі дакументамі і сустрэча лідараў дзвюх краін з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.

Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Модзі праходзяць у Нью-ДэліЯк паведамляла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі напярэдадні візіту, на перагаворах плануецца абмеркаваць развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, турызме. У цэнтры ўвагі будзе таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі абмяняюцца поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Модзі праходзяць у Нью-Дэлі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс