Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Oct 2017

Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Мадура пройдуць 5 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці

Палац Незалежнасці ў Мінску3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадура, які наведае Беларусь з афіцыйным візітам, пройдуць 5 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў спачатку сустрэнуцца ў фармаце "сам-насам", а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі разгледзяць шырокі комплекс пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю двухбаковых праектаў, функцыянаванне сумесных зборачных вытворчасцей, развіццё ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай, будаўнічай, нафтагазавай і іншых сферах. Асобная ўвага будзе ўдзелена міжнароднаму парадку дня.

Плануецца, што ў гэты ж дзень Нікалас Мадура прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску помніка нацыянальнаму герою Венесуэлы Сімону Балівару.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі