Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Feb 2016

Адміністратар ПРААН наведае Мінск напярэдадні 30-й гадавіны аварыі на ЧАЭС

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністратар Праграмы развіцця ААН Хелен Кларк наведае Мінск напярэдадні 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Дэталі свайго візіту Хелен Кларк абмяркоўвала з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым на сустрэчы ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 10 лютага. Плануецца, што ў час знаходжання ў беларускай сталіцы Хелен Кларк, якая займае пасаду каардынатара міжнароднага ўзаемадзеяння ААН па Чарнобылі, прыме ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай 30-годдзю аварыі. Таксама субяседнікі абмяняліся думкамі наконт сумеснага ўдзелу ў іншых мерапрыемствах, прымеркаваных да памятнай даты, і прааналізавалі міжнароднае чарнобыльскае супрацоўніцтва ў цэлым.

Бакі адзначылі, што прадаўжэнне сумеснай работы арганізацый сістэмы ААН, Беларусі, Расіі, Украіны і іншых зацікаўленых краін будзе адпавядаць інтарэсам міжнароднай супольнасці па прадухіленні тэхнагенных катастроф, захаванні вопыту па пераадоленні іх наступстваў, аднаўленні і ўстойлівым развіцці пацярпелых рэгіёнаў.

Акрамя таго, Валянцін Рыбакоў і Хелен Кларк пагаварылі аб перспектывах удзелу ПРААН у наладжванні ўзаемавыгадных адносін паміж інтэграцыйнымі аб'яднаннямі ў Еўразійскім рэгіёне. Бачанне такога супрацоўніцтва, прызначанага садзейнічаць сусветнаму ўстойліваму развіццю, было прапанавана Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам на саміце ААН 2015 года ў якасці ідэі "інтэграцыі інтэграцый".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі