Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Сак 2020

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам
Фота з архiва

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве латвійскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Адной з асноўных тэм размовы стаў маючы адбыцца візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Рыгу. У сувязі з увядзеннем у Латвіі надзвычайнага становішча, ён перанесены на больш познія тэрміны. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, гэта рашэнне беларускі бок успрыняў з разуменнем. Новыя даты будуць узгоднены па дыпламатычных каналах.

Напярэдадні асабістай сустрэчы сёння кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асноўныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва - галоўным чынам гандлёва-эканамічнага. Узаемны інтарэс краін-суседак у першую чаргу ўяўляюць пытанні транспарціроўкі грузаў, транзіту энергарэсурсаў, вытворчай кааперацыі.

Асобнай тэмай размовы стала ўзаемадзеянне ва ўмовах закрыцця граніц і забароны на перамяшчэнне грамадзян. Беларуссю і Латвіяй у гэтай сферы наладжана канструктыўнае і цеснае супрацоўніцтва, дзякуючы чаму тысячы людзей мелі магчымасць бесперашкодна вярнуцца дадому. Аляксандр Лукашэнка выказаў асаблівую ўдзячнасць калегу за садзейнічанне ў арганізацыі вывазу дзяцей з санаторыя ў горадзе Юрмала.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі