Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Май 2020

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з гендырэктарам СААЗ

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з гендырэктарам СААЗ
Тедрас Гебрэесус. Фота Globallookpress

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэесусам адбылася сёння. Яна была ініцыявана кіраўніцтвам СААЗ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя папрасіў расказаць пра абстаноўку, якая на сённяшні дзень складваецца ў Беларусі, а таксама пацікавіўся, якая патрэбна падтрымка ад арганізацыі, заявіўшы аб гатоўнасці пры неабходнасці такую дапамогу аказаць.

Прэзідэнт расказаў аб рабоце сістэмы аховы здароўя ў цэлым, выбраных краінай стратэгіі і тактыцы ў процідзеянні распаўсюджванню віруса. Ён акцэнтаваў увагу, што на сённяшні дзень занепакоенасць выклікаюць пнеўманіі, лячэнню якіх удзяляецца найбольшая ўвага. Галоўная задача, якую вызначылі для сябе ў Беларусі, - змагацца за кожнае жыццё, ні ў якім выпадку не дапускаючы скачка ўзроўню смяротнасці.

Кіраўнік СААЗ адзначыў, што кожная краіна ва ўмовах пандэміі выкарыстоўвае свае метады барацьбы, рэагавання на сітуацыю, адзіных рэцэптаў і правіл тут не існуе. Кіраўнік СААЗ падзякаваў Прэзідэнту і органам улады краіны ў цэлым за глыбокую ўключанасць у працэс, аб чым ён добра праінфармаваны.

Размова ішла і аб місіі СААЗ, якая працавала ў Беларусі ў красавіку. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Тэдрасу Гебрэесусу за прыезд экспертаў. Кіраўнік СААЗ у сваю чаргу выказаў удзячнасць за прыём спецыялістаў і створаныя ўмовы для работы, выказаўшы намер і далей падтрымліваць Беларусь.

Прэзідэнт запрасіў кіраўніка СААЗ наведаць Беларусь з візітам. Тэдрас Гебрэесус прыняў запрашэнне, паабяцаўшы прыехаць у нашу краіну пасля заканчэння пандэміі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі