Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Кст 2017

"Ад дарог да пасяўных плошчаў" - Лукашэнка даручыў у 2018 годзе навесці ў Беларусі ідэальны парадак

"Ад дарог да пасяўных плошчаў" - Лукашэнка даручыў у 2018 годзе навесці ў Беларусі ідэальны парадак3 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу наступнага года навесці ў краіне ідэальны парадак. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўжо сказаў аб тым, што ў наступным годзе мы прыкладзём максімум намаганняў для таго, каб краіну прывесці ў парадак. І не толькі таму, што гэта апошні год перад Еўрапейскай Алімпіядай у Беларусі. У 2019-м прыедуць прадстаўнікі ўсяго свету паглядзець на Беларусь. Што мы ім пакажам?" - адзначыў Прэзідэнт.

"Пачынаючы ад дарог, мастоў, развязак (а гэта твар краіны), прылеглых да дарог палёў, гарадоў і вёсак, аб якіх мы будзем сёння весці размову, і завяршаючы пасяўнымі плошчамі - усё павінна быць у ідэальным стане", - даручыў беларускі лідар.

Улічваючы прысутнасць на нарадзе кіраўнікоў рэгіёнаў, Прэзідэнт запатрабаваў ад віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага даклада аб ходзе ўборкі ўраджаю. "Якія праблемныя пытанні, якія трэба тут абмеркаваць? А яны ёсць! Іх трэба абмеркаваць з удзелам губернатараў", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі