Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Стд 2022

Ад барацьбы са злачыннасцю да фактаў генацыду і сітуацыі ў АПК. Лукашэнка прыняў з дакладам генеральнага пракурора

Ад барацьбы са злачыннасцю да фактаў генацыду і сітуацыі ў АПК. Лукашэнка прыняў з дакладам генеральнага пракурора

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў пачатку сустрэчы абазначыў шэраг тэм. Гэта ў цэлым вынікі работы праваахоўнага блока, паказчыкі крымінагеннай абстаноўкі, расследаванне крымінальных спраў па фактах экстрэмісцкай дзейнасці. Асобна Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся работай органаў пракуратуры па выкрыцці фактаў генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Кіраўнік дзяржавы таксама чарговы раз актуалізаваў задачы па барацьбе з карупцыяй.

Яшчэ адна тэма - сітуацыя ў АПК і, у прыватнасці, звязаная з падзяжом жывёлы. Праваахоўным органам у цэлым і пракуратуры ў прыватнасці даваліся даручэнні па спыненні негатыўных фактаў, і Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць аб актуальнай абстаноўцы.

"У двух словах, не для справаздачы, якія ўсё ж такі вынікі нашага праваахоўнага блока ў цэлым па рабоце за мінулы год. Па барацьбе са злачыннасцю. Якая дынаміка, горш стала, лепш? Як мы тут выглядаем? - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы. - Другое, вельмі важны момант, - крымінальныя справы па экстрэмісцкай дзейнасці асобных нашых груп і асобных нашых грамадзян. Асабліва тых, якія ўзяты на кантроль не толькі ў вас, у пракуратуры генеральнай, але і ў Прэзідэнта. Экстрэмізм".

Што датычыцца работы па выкрыцці фактаў генацыду беларускага народа, кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што гэты напрамак шырока асвятляецца і знайшоў падтрымку сярод грамадзян. "Гэта будзе, вядома ж, пастаянная работа. Дзякуй богу, што яшчэ хоць вельмі старыя людзі, але яны жывыя, якія нам падказваюць, у якім напрамку працаваць і дзе шукаць гэтыя факты ў нашай зямлі. Раскопкі ідуць маштабныя па Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Але на якім этапе знаходзімся? І калі мы ўжо ў поўным аб'ёме, у цэлым прад'явім міжнароднай грамадскасці тых людзей, нашчадкі якіх сёння ходзяць вакол Беларусі і якія разам са збеглымі ў Польшчы, Літве і іншых дзяржавах, у тым ліку і ва Украіне, сёння спрабуюць пранікнуць на тэрыторыю Беларусі, каб тут ужо трапіць пад артыкул экстрэмістаў", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка даручыў органам пракуратуры больш увагі звяртаць на пытанні барацьбы з карупцыяй. Тым больш што ў адпаведнасці з заканадаўствам у такім пытанні гэта ведамства з'яўляецца галоўным. "Мне даводзілася раней з-за пэўных прычын на сабе шмат замыкаць пытанняў з гэтай праблемы. Вядома, я нікуды не адыду ад кантролю за гэтымі працэсамі, але я хацеў бы, каб вы сур'ёзную ўвагу звярнулі на барацьбу па процідзеянні карупцыйным праявам у нашым грамадстве", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адна сфера, адносна якой раней даваліся даручэнні , - АПК. "Там у нас вельмі шмат праблем, і перш за ўсё з падзяжом жывёлы. Як ідуць справы, як працуюць наогул пракуроры на месцах па спыненні такой практыкі?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Андрэй Швед далажыў, што ў мінулым годзе колькасць зарэгістраваных злачынстваў знізілася на 8 працэнтаў. У структуры злачыннасці, калі браць злачынствы супраць асобы, колькасць забойстваў знізілася на 5 працэнтаў, згвалтаванняў на 4,8 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі