Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Врс 2017

Аб развіцці прафадукацыі і электракарах: Лукашэнка наведаў Мінскі аўтамеханічны каледж

Аб развіцці прафадукацыі і электракарах: Лукашэнка наведаў Мінскі аўтамеханічны каледж1 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прыцягнуць лепшых выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя акадэміка М.С.Высоцкага да распрацоўкі беларускага электрамабіля. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння, наведваючы навучальную ўстанову, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У каледжы Прэзідэнт прыняў удзел у свяце, прысвечаным Дню ведаў. Затым кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай і арганізацыяй адукацыйнага працэсу ў каледжы, наведаў рэсурсны цэнтр падрыхтоўкі кадраў для абслугоўвання і рамонту аўтамабіляў.

Аляксандру Лукашэнку далажылі, што цяпер у Беларусі ідзе аптымізацыя сеткі прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў. На сённяшні дзень атрымаць адпаведную адукацыю можна ў розных установах: каледжах, каледжах пры ВНУ, прафесійных ліцэях і іншых. Прадугледжваецца, што ў гэтай сістэме з'явіцца адзін від установы - прафесійны каледж. Такая работа вядзецца сістэмна і паслядоўна. "Давайце гэта зробім, каб было дакладна і зразумела, а то нейкі разнабой", - падтрымаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што пры падрыхтоўцы спецыялістаў ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі неабходна ўзмацніць практыкаарыентаванасць навучання. "Няхай навучэнцы бачаць, дзе яны будуць працаваць, з кім яны будуць працаваць", - сказаў ён.

Асобна закраналася тэма ўдзелу беларускіх спецыялістаў у чэмпіянатах WorldSkills, што дае магчымасць вывучаць новыя тэхналогіі, укараняць іх у адукацыйны працэс і вытворчасць. Цяпер каманда рэспублікі рыхтуецца да ўдзелу ў 44-м міжнародным чэмпіянаце, які пройдзе ў кастрычніку ў Абу-Дабі. Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь на такіх спаборніцтвах станавілася пераможцай, аднак хацелася б бачыць часцей такія вынікі, паколькі ў краіне даўно развіваюць рабочыя спецыяльнасці. "Я думаў, што мы там усіх "б'ём" уздоўж і ўпоперак, а, аказваецца, не зусім так", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Наведваючы лабараторыю дыягностыкі, дзе навучэнцы вывучаюць электрааўтамабілі папулярных марак, Прэзідэнт пацікавіўся ў выкладчыкаў каледжа, ці перспектыўна развіваць у краіне гэту галіну, на што атрымаў станоўчы адказ. Аляксандр Лукашэнка падрабязна абмеркаваў з педагогамі прынцып работы электракараў, іх тэхнічныя характарыстыкі, магчымасці і перавагі, пасля чаго даручыў прыцягнуць лепшых спецыялістаў каледжа да распрацоўкі беларускай мадэлі. "Для мяне галоўнае, каб яна была надзейнай, бяспечнай і даўгавечнай, каб не трэба было яе кожны год рамантаваць, - расказаў аб сваіх патрабаваннях кіраўнік дзяржавы. - Вы мяне пераканалі ў тым, што мы павінны вырабіць добры электрамабіль. Для людзей, каб яны маглі па горадзе праехаць, на дачу з'ездзіць".

Прэзідэнт даручыў кіраўнікам профільных ведамстваў больш актыўна займацца распрацоўкай гэтага віду транспарту. "Да запуску атамнай станцыі мы павінны мець спажыўца і абавязкова інфраструктуру", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі