Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

7 Врс 2026

Указам Прэзідэнта ўрэгулявана работа фондаў і дабрачынная дзейнасць у ахове здароўя

Указам Прэзідэнта ўрэгулявана работа фондаў і дабрачынная дзейнасць у ахове здароўя
Фота з архiва

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 верасня падпісаў указ №304 "Аб фондах і дабрачыннай дзейнасці ў сферы аховы здароўя", якім урэгуляваны праваадносіны ў гэтай галіне і актуалізаваны агульныя палажэнні аб фондах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам замацавана азначэнне дабрачыннай дзейнасці ў сферы аховы здароўя, а таксама кола асоб, якія ўдзельнічаюць у яе арганізацыі і фінансаванні.

Устаноўлены парадак збору грашовых сродкаў на аказанне медыцынскай дапамогі і іх мэтавага расходавання, а таксама распараджэння сродкамі, якія паступілі на дабрачынныя рахункі звыш ліміту або засталіся незапатрабаванымі. Прадугледжаны механізм кантролю за рухам і мэтавым выкарыстаннем збіраемых грашовых сродкаў.

Указам зацверджана ў новай рэдакцыі палажэнне аб стварэнні, дзейнасці і ліквідацыі фондаў. У ліку асноўных навацый - павелічэнне ў два разы мінімальнага памеру маёмасці, неабходнай для стварэння і дзейнасці фондаў у сферы аховы здароўя. Таксама вызначаны памеры расходаў фонду на аплату працы і іншых выплат яго работнікам, на ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці. Пры гэтым забараняецца выкарыстанне для такой дзейнасці ахвяраванняў грамадзян і юрыдычных асоб.

Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць выключыць нямэтавае выкарыстанне збіраемых грашовых сродкаў, павысіць празрыстасць работы фондаў і эфектыўнасць кантролю за імі, а таксама ў цэлым упарадкаваць ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці ў сферы аховы здароўя.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі