Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

20 Feb 2015

Указ аб выкарыстанні вэксаляў беларускімі экспарцёрамі ўступае ў сілу ў маі

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Указ нумар 69 ад 17 лютага 2015 года "Аб выкарыстанні вэксаляў", які афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, уступае ў сілу ў маі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Указ уступае ў сілу праз 3 месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, гэта значыць у маі.

Як растлумачылі раней у Нацыянальным банку, дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўзмацнення канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў на замежных рынках і ўдасканалення фінансавых механізмаў стымулявання экспарту. "Прадугледжаны ўказам фінансавы механізм, з аднаго боку, дае магчымасць экспарцёрам прадастаўляць пакупнікам-нерэзідэнтам працяглыя адтэрміноўкі па аплаце адгружаных тавараў, з іншага - дае магчымасць аператыўна атрымліваць грашовыя сродкі за экспартуемую прадукцыю па факце адгрузкі ад фінансуючых арганізацый", - сказалі ў Нацбанку.

Ва ўказе прапісаны механізм разлікаў па экспартным кантракце. Экспарцёр заключае з нерэзідэнтам дагавор пастаўкі тавару з умовай яго аплаты праз пэўны час. Пакупнік, кіруючыся заканадаўствам сваёй краіны, выпісвае вэксаль на суму запазычанасці перад беларускім экспарцёрам. Пры гэтым тэрмін плацяжу па вэксалі павінен супадаць з заканчэннем перыяду адтэрміноўкі за тавар. Далей вэксаль павінен быць аваліраваны банкам-нерэзідэнтам, каб знізіць рызыкі неаплаты вэксаля пры надыходзе тэрміну плацяжу па ім. Аваль вэксаля азначае, што калі не заплаціць па вэксалі пакупнік-нерэзідэнт, гэта зробіць аваліруючы банк-нерэзідэнт. Указам прадугледжана права Нацыянальнага банка ўстанавіць крытэрыі адносна такіх банкаў-нерэзідэнтаў. Прадугледжваецца, што крытэрыем будзе выступаць рэйтынг па доўгатэрміновых абавязацельствах у замежнай валюце, прысвоены міжнароднымі рэйтынгавымі агенцтвамі Fitch Ratings, Standard & Poor's або Moody's Investors Service. Далей вэксаль перадаецца экспарцёру, пасля чаго ён адгружае тавар пакупніку. Атрыманы вэксаль экспарцёр да заканчэння тэрміну плацяжу прадае беларускаму банку або спецыялізаванай юрыдычнай асобе (форфейтару) і атрымлівае грошы на свой рахунак. Улік вэксаля ажыццяўляецца з дысконтам.

Таксама вызначана, што акрамя банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый улік вэксаляў маюць права ажыццяўляць юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя ў Беларусі, статутны фонд якіх сфарміраваны ў памеры не менш як 50 тыс. еўра на дату ўліку вэксаля. Пры гэтым калі юрыдычная асоба мае намер ажыццяўляць аперацыі па ўліку вэксаляў на рэгулярнай аснове, яна абавязана да правядзення другой такой аперацыі пісьмова паведаміць аб гэтым у Нацыянальны банк для разгляду пытання аб уключэнні ў спецыяльны рэестр. Юрыдычныя асобы, уключаныя ў рэестр, змогуць пры ўліку вэксаляў разлічвацца з экспарцёрамі ў замежнай валюце.

У мэтах забеспячэння эканамічнай мэтазгоднасці рэалізацыі гэтага фінансавага механізма ўказам прадугледжваецца вызваленне экспарцёраў, банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый і спецыялізаваных юрыдычных асоб ад выплаты гербавага збору за ажыццяўленне аперацый з вэксалямі, якiя выконваюць функцыю разліковых дакументаў па знешнегандлёвых дагаворах, што прадугледжваюць экспарт.

У сукупнасці нормы ўказа накіраваны на актывізацыю экспарту шляхам удасканалення існуючых фінансавых механізмаў разлікаў па ім пры адначасовым захаванні эканамічных інтарэсаў дзяржавы, рэзюмавалі ў Нацбанку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі