Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

20 Жнв 2026

Магчымасці беларускіх экспарцёраў для ўдзелу ў міжнародных выстаўках пашыраны - указ

Магчымасці беларускіх экспарцёраў для ўдзелу ў міжнародных выстаўках пашыраны - указ
Фота з архiва

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня падпісаў указ №278 "Аб стымуляванні ўдзелу ў міжнародных спецыялізаваных выстаўках (кірмашах)". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам карэкціруецца ўказ ад 14 лістапада 2019 года №412 "Аб падтрымцы экспарту".

Максімальна магчымы памер кампенсавання часткі расходаў суб'екту гаспадарання за ўдзел у спецыялізаваных выстаўках (кірмашах) у замежных дзяржавах павялічваецца з 250 да 500 базавых велічынь. Акрамя таго, кратнасць гэтых кампенсацый павялічваецца з адной да дзвюх пры ўдзеле ў такіх выстаўках (кірмашах) у розных краінах.

Навацыі ўказа накіраваны на пашырэнне рынкаў збыту айчынных тавараў і магчымасцей для ўдзелу беларускіх экспарцёраў у міжнародных спецыялізаваных выстаўках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі